Агратурызм на кантроль!
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
14.04.2014 12:00
Камітэт дзяржкантролю пачаў маніторынг стану агратурызму ў Беларусі.
Камітэтчыкі наведваюць аграсядзібы, вывучаючы розныя аспэкты іхнай дзейнасьці. Паводле КГК, гэткі маніторынг дазволіць высьветліць, як выконваюцца палажэньні ўказу № 372 "Аб мерах па разьвіцьці аграэкатурызму ў Беларусі", вызначыць недапрацоўкі ды эфэктыўнасьць разьвіцьця дадзенай галіны ў краіне.
Паводле інфармацыі падатковай службы, у Беларусі налічваецца 1881 суб'ект аграэкатурызму. За мінулы год колькасьць аграсядзібаў вырасла на 6%.
Асноўныя кліенты беларускіх аграсядзібаў – гэта замежныя грамадзяне - з Расеі, Украіны, Польшчы, Летувы ды Нямеччыны.
Паводле БелТА