Logo Polskiego Radia
Print

Кніга «Лепшыя стравы беларускай кухні»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.04.2014 16:22
У Нацыянальным гістарычным музэі адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Лепшыя стравы беларускай кухні/The best dishes of Belarusian cuisine».

foto:
foto: wikipedia

У Нацыянальным гістарычным музэі 17 красавіка адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Лепшыя стравы беларускай кухні/The best dishes of Belarusian cuisine», якая выйшла на расейскай і ангельскай мовах. Яе аўтар — экспэрт старадаўняй беларускай кухні Алена Мікульчык. Яе бабуля пражыла 102 гады й, вядома, пасьпела перадаць унучцы старадаўнія рэцэпты. Мікульчык дапоўніла іх матэрыяламі, якія запісала ў экспэдыцыі. Вынікі яе шматгадовых дасьледаваньняў апублікаваныя ў кнізе «Лепшыя стравы беларускай кухні», дзе зьмешчаныя як рэцэпты страў, так і гісторыя іх паходжаньня. На імпрэзе адбудзецца кулінарна-тэатралізаваны паказ «Тысяча гадоў беларускай кухні – ад паганскіх часоў да века крыналінаў», майстар-кляс ад «Суполкі кухараў», дэгустацыя эксклюзіўных страў старадаўняй беларускай кухні й канцэрт зорак беларускай эстрады.

nn.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт