Logo Polskiego Radia
Print

У Менску ў пад'ездах устанаўліваюць камэры назіраньня

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.04.2014 13:59
Ініцыятарам праграмы выступіла група прадпрыемстваў, якія працуюць у сфэры сыстэм бясьпекі.

/

У Менску распачата бясплатная ўстаноўка відэакамэр у пад'ездах у межах праграмы «Бясьпечны дом». Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе кампаніі, якая непасрэдна зоймецца ўстаноўкай абсталяваньня. Ініцыятарам праграмы выступіла група прадпрыемстваў, якія працуюць у сфэры сыстэм бясьпекі. Мерапрыемствы праграмы «Бясьпечны дом» рэалізуюцца з канца 2013 года. Сёньня ў праграме ўжо ўдзельнічаюць 40 пад'ездаў жылых дамоў у розных раёнах сталіцы. У красавіку-траўні 2014 года плянуецца змантаваць сыстэмы яшчэ больш як у 60 пад'ездах. Рэалізацыя праграмы праходзіць у тры этапы. Аснаджэньне дома відэаназіраньнем праводзіцца толькі пры згодзе ўсіх жыхароў або паводле рашэньня праўленьня таварыстваў уласьнікаў. Бясплатнай зьяўляецца ўстаноўка відэакамэр на ўваходзе ў пад'езд. Кошт устаноўкі камэры на лесьвічнай пляцоўцы складае 812 тысяч рублёў. Жыхары таксама могуць за свой кошт замовіць устаноўку дадатковых камэр на паркоўках, даху, дзіцячай пляцоўцы й г.д.
У плянах кампаніі - абсталяваць відэаназіраньнем пад'езды ўсіх жылых дамоў у Менску, жыхары якіх на гэта пагодзяцца. Пасьля рэалізацыі ў Менску праграма будзе распаўсюджвацца й на іншыя гарады Беларусі.

паводле белапан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт