Узгадайма Ларысу Геніюш
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
07.04.2014 12:51
31 год таму пайшла з жыцьця беларуская паэтка, пісьменьніца і дзяячка нацыянальнага руху Ларыса Геніюш.
pl.wikipedia.org
Сакратар Ураду БНР, вязень ГУЛАГу, цягам 27 гадоў жыхарка Зэльвы. Паэтэса не прыняла грамадзянства БССР. Ларыса Геніюш засталася ўзорам духоўнай трываласьці для многіх беларусаў.
У апошні шлях паэтэсу праводзілі тысячы зэльвенцаў. Пасьля сябе паэтка пакінула ўнікальны архіў, частка зь якога знаходзіцца ў Акадэміі Навук Беларусі. Нягледзячы на частковую рэабілітацыю, яшчэ за савецкім часам, цяперашнія ўлады Рэспублікі так і не скасавалі прысуду ў адносінах да Ларысы Геніюш.
У 1999 годзе Беларускі Хэльсінскі камітэт зьвярнуўся ў Пракуратуру Беларусі з хадайніцтвам аб адмене несправядлівага прысуду ў адносінах да Ларысы й Янкі Геніюшаў. Пракуратура пераадрасавала зварот у Вярхоўны суд, адкуль прыйшла адмова, быццам бы паэтка «абгрунтавана не падлягае рэабілітацыі». Але прычыны адмовы засталіся невядомыя, бо, паводле ліста зь Вярхоўнага суду, «яны могуць быць паведамленыя толькі самой рэпрэсаванай».
яс