Аплаціць праезд у цягніках гарадзкіх ліній можна будзе смарт-картай
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
26.03.2014 17:23
Чыгуначнікі прыступілі да ўсталёўкі ў цягніках гарадзкіх ліній валідатараў, якія дазваляюць аплачваць праезд пры дапамозе бескантактавых смарт-картаў.
foto: tut.by
Аплаціць праезд у цягніках гарадзкіх і рэгіянальных ліній можна будзе смарт-картай. Гэта прадугледжана пастановай Рады міністраў Беларусі ад 19 сакавіка 2014 года, якая ўступае ў сілу з 1 красавіка бягучага года. Праект рэалізуецца Беларускай чыгункай сумесна зь Менсктрансам.
Дакумэнтам вызначана, што пры перавозцы пасажыраў у цягніках гарадзкіх ліній і рэгіянальных ліній эканом-кляса могуць прымяняцца ў якасьці праязных дакумэнтаў (білетаў) смарт-карты.
Чыгуначнікі ўжо прыступілі да ўсталёўкі ў цягніках гарадзкіх ліній валідатараў, якія дазваляюць аплачваць праезд пры дапамозе бескантактавых смарт-картаў.
Гарадзкія лініі – гэта перавозкі чыгуначным транспартам у межах горада Менска, абласнога цэнтра й за іх межы, але не далей чыгуначных станцый (прыпыначных пунктаў), разьмешчаных у гарадах-спадарожніках.
tut.by/вс