Logo Polskiego Radia
Print

Мікалая Аўтуховіча сьвядома катуюць!?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.03.2014 10:30
Палітвязень паведаміў пра пагаршэньне стану здароўя ў сувязі з горшымі ўмовамі ўтрыманьня.
Фота: "Наша Ніва"Фота: "Наша Ніва"

Фота:
Фота: "Наша Ніва"

Трывожную інфармацыю атрымалі сябры ад Мікалая Аўтуховіча, палітвязьня гарадзенскай турмы. Кажа грамадзкая актывістка Вольга Мікалайчык, якая лістуецца з Аўтуховічам і апякуецца ягоным здароўем.

„У ягонай камэры невыносная цьвіль, невыносная вільгаць і пры гэтым задуха. Паведаміў, што ў яго вельмі моцна пачалі балець рукі. Нават калі бярэ ў руку кубак ці лыжку. І ўвогуле вельмі кепска пачаў сябе адчуваць. І ён сам прасіў гэта агучыць ў мэдыях. А калі ўжо Мікалай прасіў паведаміць, што ў яго пагоршыўся стан здароўя, то гэта дакладна, бо ён звычайна да апошняга кажа, што ўсё нібыта нармальна”, - паведаміла Вольга Мікалайчык.

Мікалай Аўтуховіч 8 красавіка мусіць выйсьці на волю пасьля 5 гадоў і 2 месяцаў зьняволеньня. Вольга Мікалайчык не выключае, што сытуацыя з пагаршэньнем здароўя палітвязьня створаная штучна.

„Атрымліваецца, што яго сьвядома катуюць. Магчыма, каб на волі нічым іншым не займаўся, як толькі выпраўляў здароўе”, - падазрае актывістка.

Мікалай Аўтуховіч за час зьняволеньня некалькі разоў трымаў працяглыя галадоўкі, якія, паводле лекараў, адбіліся на ягоным здароўі. У тым ліку ў палітвязьня хворыя зубы, але яму гэтак і не аказалі патрэбную дапамогу. Два гады таму Мікалая Аўтуховіча перавялі зь Івацэвіцкай калёніі ў Гарадзенскую турму як злоснага парушальніка рэжыму, дзе трымаюць у адзіночнай камэры.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт