Logo Polskiego Radia
Print

Слонім: 10 тысяч чалавек засталіся безь цяпла

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.03.2014 13:35
На кацельную звалілася 80-мэтровая труба.

/

Увечары 17 сакавіка на кацельную звалілася 80-мэтровая труба. Пацярпеў адзін чалавек.

Як паведамляе прэс-служба МНС, труба часткова абрынулася на тэрыторыі Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі. Быў пашкоджаны будынак кацельнай. На той момант там знаходзіліся на зьмене чатыры чалавекі. Зь іх пацярпеў толькі 61-гадовы сьлесар па рамонце газавага абсталяваньня, якога шпіталізавалі.

Пасьля таго, як абрынулася труба, аўтаматыка адключыла падачу газу да катлоў, узгараньня не адбылося. Безь цяпла з-за адключэньня кацельнай засталося само прадпрыемства, 126 шматкватэрных жылых дамоў (у іх жыве каля 10 тысяч чалавек), 6 інтэрнатаў, 3 сярэднія школы, 7 дзіцячых садкоў і 1 сацыяльны прытулак.

Вядуцца аднаўленчыя работы, на месцы працуе раённая камісія па надзвычайных сытуацыях і апэратыўныя групы. Прычына здарэньня пакуль невядомая.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт