Logo Polskiego Radia
Print

Мікалай Аўтуховіч сустрэўся з адвакатам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.03.2014 13:30
Гэта была апошняя сустрэча палітвязьня з абаронцам перад вызваленьнем.

Мікалай Аўтуховіч сустрэўся з адвакатам. Гэта была, як мяркуюць сваякі палітвязьня, апошняя сустрэча палітвязьня з абаронцам перад вызваленьнем.

8 красавіка, праз тры тыдні, заканчваецца тэрмін зьняволеньня Мікалая Аўтуховіча, які атрымаў паводле суду 5 год і два месяцы за захоўваньне некалькіх патронаў.

Праваабаронцы лічаць, што ўлады паквіталіся зь Мікалаем Аўтуховічам за спробы даказаць факты карупцыі сярод высокапастаўленых чыноўнікаў Ваўкавыску, Горадні й Менску. Апошнія два гады Мікалая Аўтуховіча трымаюць у адзіночнай камэры гарадзенскай турмы.

Як паведаміла грамадзкая актывістка Вольга Мікалайчык, якая днямі атрымала ліст ад Мікалая Аўтуховіча, палітвязьню распавялі пра сытуацыю, якая склалася ва Ўкраіне.

„Перадалі яму прывітаньні й распавялі ўсё як ёсьць пра акупацыю Крыму і ўвогуле пра сытуацыю ва Ўкраіне. Каб Мікола адчуваў, у якім сьвеце ён жыве й куды будзе вяртацца зь вязьніцы”.

Мікалаю Аўтуховічу, як і іншым палітвязьням, якія застаюцца ў беларускіх турмах, ня раз прапаноўвалі напісаць прашэньне аб памілаваньні, але ён кожны раз адмаўляўся.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт