Гарэлка даражэе на 7 тыс. рублёў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.03.2014 11:40
Павышэньне мінімальных цэн на алкагольную прадукцыю першае ў 2014 годзе.
foto: www.polskieradio.pl
У Беларусі павялічыліся гранічныя мінімальныя цэны на алкагольную прадукцыю мацункам больш за 28%. Гэта рашэньне зьмяшчаецца ў пастанове Мінэканомікі №13.
Згодна з дакумэнтам, лімітавая мінімальная адпускная цана (без ПДК) на алкаголь мацункам 40% за 0,5 літра (з коштам спажывецкай тары) павялічана на 37% да 37 тыс. рублёў.
Пры гэтым розьнічная цана (з ПДВ) павялічана на 18,4 % да 45 тыс. (на 7 тыс. рублёў).
Лімітавая мінімальная адпускная цана на імпартныя алкагольныя напоі мацункам 40% складзе 74 тыс. рублёў ( на 37 % больш).
Павышэньне мінімальных цэн на алкагольную прадукцыю першае ў 2014 годзе.
nn.by/аз