Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі пройдзе тыдзень дзяржаўна-прыватнага партнэрства (ДПП)

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.02.2014 14:30
Мерапрыемства рыхтуе Міністэрства эканомікі.

/

Акцыя пройдзе 27-29 траўня ў Менску.

Чыноўнікі плянуюць падчас гэтага тыдня заснаваць Міжведамасны савет ДПП, прадставіць Нацыянальны інфраструктурны плян, правесьці сэмінары ды адкрытае абмеркаваньне праекту закона аб дзяржаўна-прыватным партнэрстве ў Беларусі.

Гэтую практыку беларускія ўлады падгледзелі на Захадзе, у такіх краінах як Вялікабрытанія, Францыя ды Канада. Цяпер яны б хацелі ўкараніць яе ў Беларусі, каб выпрацоўваць ды прасоўваць праекты па разьвіцьці інфраструктуры, неабходныя краіне для павышэньня яе канкурэнтаздольнасьці.

Першым крокам стане выпрацоўка нацыянальнага інфраструктурнага пляну неабходных Беларусі аб'ектаў, з дапамогай якога прыватныя інвэстары змогуць убачыць і ацаніць свае магчымасьці для ўдзелу ў стварэньні ды эксплюатацыі дадзеных аб'ектаў.

Паводле БелТА

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт