Тыдзень беларускай кухні пройдзе ў Менску
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
20.02.2014 14:24
Сярод страваў - салата "Папараць-кветка", суп "Цярцюха", мачанка з дранікамі, зьбіцень і інш.
foto: wikipedia
Тыдзень беларускай кухні пройдзе з 24 лютага па 2 сакавіка ў рэстаранах і кавярнях Менска. У гэтай кулінарнай акцыі прымуць удзел 19 аб'ектаў грамадзкага харчаваньня сталіцы. Яны прапануюць наведвальнікам ня толькі традыцыйныя, але й арыгінальныя стравы беларускай кухні. Гэта салата "Папараць-кветка", суп "Цярцюха", мачанка з дранікамі, зьбіцень і інш.
Галоўнае правіла Тыдня беларускай кухні - адзіная рэцэптура й кошты.
Дзьве папярэднія кулінарныя акцыі прайшлі ў верасьні й сьнежні 2013 году, наступная заплянавана на чэрвень 2014-га.
Тыдзень беларускай кухні праводзіцца ў сталіцы па ініцыятыве Галоўнага ўпраўленьня спажывецкага рынку Менгарвыканкама й пры падтрымцы грамадзкага аб'яднаньня беларускіх кухараў "Суполка кухараў" з пэрыядычнасьцю адзін раз у квартал.
белта/вс