Сьветлагорцы не затрымалі будаўніцтва новага хімзавода
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        05.02.2014 13:08
                    
                                 
                
                
                    Улады праігнаравалі ўсе пратэсты супраць будаўніцтва завода сульфатнай беленай цэлюлозы.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Сьветлагорцы праігралі бітву за сваё здароўе. Улады праігнаравалі ўсе пратэсты жыхароў супраць будаўніцтва ў горадзе завода сульфатнай беленай цэлюлозы з выкарыстаньнем дыяксіду хлёру. Таксама суды не ўзялі пад увагу зваротаў грамадзян.
Дыяксід хлёру – небясьпечная хімічная субстанцыя, якая шкодзіць здароўю дзяцей. Жыхары Сьветлагорска сабралі звыш 10 тыс. подпісаў з патрабаваньнем спыніць будаўніцтва, на якое быў узяты крэдыт з кітайскага банку. Але ўлады звароты праігнаравалі, спасылаючыся на тое, што вытворчасьць будзе бясьпечнай і дасьць новыя працоўныя месцы.
У Сьветлагорсу й бяз новага хімічнага аб’екта назіраецца павышаны ўзровень хваробаў насельніцтва, чым у Менску. Жыхары горада часьцей хварэюць на пухліны, захворваньні эндакрыннай сыстэмы, крыві й тканак ды хваробы страўнікавай сыстэмы.
naviny.by/нг