Logo Polskiego Radia
Print

Расейскім зьнішчальнікам у Беларусі не забаронена несьці ядзерную зброю

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 04.02.2014 15:03
АГП выказвае сваю заклапочанасьць сытуацыяй са знаходжаньнем ваенных баз іншай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі.


АГП выказвае сваю заклапочанасьць сытуацыяй са знаходжаньнем ваенных баз іншай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі.

«У сувязі з разьмяшчэньнем расейскіх войскаў у Беларусі намі быў зроблены шэраг захадаў: зварот у Канстытуцыйны суд, мы спрабавалі ладзіць пікеты па ўсёй Беларусі, зьвярнуліся да міністра абароны, каб высьветліць, які статус мае зьвяно расейскіх зьнішчальнікаў, што месьціцца ў Баранавічах, – кажа лідар АГП Анатоль Лябедзька. – Нас праінфармавалі, што гэты зварот перакінуты да камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі СПА Узброеных Сіл Беларусі. І вось мы атрымалі адказ.

Па-першае, зь яго вынікае, што на сёньняшні дзень грамадзяне Рэспублікі Беларусь ніякім чынам ня могуць уплываць на рашэньні кіроўнай вярхушкі, якія датычыць пытаньняў абароны. Няма абсалютна ніякіх мэханізмаў узьдзеяньня, - зьвяртае ўвагу сп. Лябедзька.

- Па-другое, нам паведамілі, што пры нясеньні сумеснага баявога дзяжурства не прадугледжваецца задзейнічаньне ядзернай зброі. Але гэта азначае, што сёньня не прадугледжваецца, але ў прынцыпе не выключаецца. На гэта няма забароны. І калі будзе іншая сытуацыя, то тэхнічна гэтыя самалёты могуць быць носьбітам ядзернай зброі.

Гэтаксама мы спрабавалі высьветліць фінансавы бок. Адзінае, што нам паведамілі – выдаткі нясе Расея. Але ў якіх памерах, якія з гэтай прычыны абавязкі накладзены на беларускі бок, мы так і не даведаліся».

эб/ucpb.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт