Беларусь запрасілі будаваць касмадром
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        03.02.2014 17:34
                    
                                 
                
                
                    Губэрнатар Амурскай вобласьці Алег Кажамяка прапанаваў Беларусі ўзяць удзел у будаўніцтве касмадрома.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Губэрнатар Амурскай вобласьці Алег Кажамяка прапанаваў Беларусі ўзяць удзел у будаўніцтве касмадрома “Усходні”. З такой прапановай кіраўнік расейскага рэгіёну зьвярнуўся да беларускага боку падчас сёньняшняй сустрэчы ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам. На думку губэрнатара, гэта доўгачасовы праект, разьлічаны да 2030 года. «Мы гатовыя стварыць усе неабходныя ўмовы для працы беларускіх спэцыялістаў», — запэўніў Кажамяка.
У сваю чаргу першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, які ўдзельнічаў у сустрэчы, прапанаваў комплексна падысьці да гэтага пытаньня й задзейнічаць беларускіх будаўнікоў і пры ўзьвядзеньні гарадка пры касмадроме, разьлічанага прыкладна на 40 тыс. чалавек, і пры стварэньні спадарожнай інфраструктуры.
nn.by/белапан/вс