Logo Polskiego Radia
Print

Алена Купчына зь візытам у Брусэлі

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 29.01.2014 09:02
Намесьніца кіраўніка МЗС абмяркуе ў Брусэлі пытаньні ўзаемадачыненьня Беларусі з Эўразьвязам.


29—30 студзеня адбудзецца візыт у Брусэль намесьніцы міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, падчас візыту запланаваныя шэраг сустрэч Купчыной з кіраўніцтвам і прадстаўнікамі эўрапейскіх інстытутаў.

"Бакі абмяркуюць шырокае кола пытаньняў, якія датычацца ўзаемадзеяньня Беларусі з Эўрапейскім зьвязам", — гаворыцца ў паведамленьні МЗС.

Нагадаем, 21 студзеня на сустрэчы з кіраўнікамі найбуйнейшых беларускіх СМІ Аляксандр Лукашэнка заявіў, што паміж Беларусьсю і Захадам пайшоў "нейкі дыялёг".

"Апошнім часам, мы гэтага не афішуем, ня проста сымптомы, а мы правялі шэраг мерапрыемстваў, няхай не публічных. Часта многія эўрапейцы, якія прыязджаюць да нас, просяць, каб гэта было не публічна, — сказаў Лукашэнка. — (...) У нас такіх кантактаў адбылося вельмі шмат, пайшоў нейкі дыялёг. Няхай мы не сядзім за агульным сталом і не абмяркоўваем праблемы. Мы да гэтага прыйдзем. Але ёсьць нейкі дыялёг, і гэта ўжо добра".

эб/БелаПАН

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт