Logo Polskiego Radia
Print

МУС змагаецца з п'янствам сярод моладзі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.01.2014 19:08
У законапраекце забараняецца асобам, якія не дасягнулі 18 гадоў, ужываць алькагольныя ды слабаалькагольныя напоі й піва.

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі падрыхтавала законапраект аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у некаторыя законы ў пытаньнях папярэджаньня й змаганьня з п'янствам і алькагалізмам. У законапраекце забараняецца асобам, якія не дасягнулі 18 гадоў, ужываць алькагольныя ды слабаалькагольныя напоі й піва.
Паводле прадстаўнікоў МУС, замацаваньне адказнасьці бацькоў за ўжываньне іх дзецьмі алькаголю прымусіць іх больш сур'ёзна паставіцца да сваіх прамых абавязкаў. У прыватнасьці, некаторыя бацькі заахвочваюць сваёй бязьдзейнасьцю дзяцей да ўжываньня алькаголю, а часам і самі набываюць для іх сьпіртное, лічаць у МУС.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт