Стогадовых пабольшала ў Беларусі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
28.01.2014 10:30
Дзевяць беларусаў пераадолелі мяжу 110-ці гадоў.
wikipedia.by
Пра гэта паведаміла галоўная спэцыялістка аддзела па справах вэтэранаў і інвалідаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Тацяна Максімава.
Яна адзначыла, што чатыры асобы нарадзіліся ў 1900 годзе. Сярод гэтых 113- гадовых беларусаў - тры жанчыны і адзін мужчына. Яны жывуць у Менскай, Гарадзенскай, Віцебскай і Берасьцейскай абласьцях).
Паводле дадзеных на 1 студзеня бягучага года, стогадовы юбілей адсьвяткавалі 546 жыхароў Беларусі. Пры гэтым 100-гадовую плянку ўзялі 476 жанчын і 70 мужчын.
Нязьменным флягманам па колькасьці доўгажыхароў застаецца Гарадзенская вобласьць: тут пражывае 128 чалавек ва ўзросьце больш за 100 гадоў. Найменш доўгажыхароў у Магілёўскай вобласьці - толькі 50 чалавек.
юл