Logo Polskiego Radia
Print

Лісты салідарнасьці з усяго сьвету

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.01.2014 05:44
З розных закуткоў плянэты прыxодзяць лісты падтрымкі зьняволенаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.
Алесь БяляцькийАлесь Бяляцький

Цягам апошняга месяца Алесь Бяляцкі спрабуе адказаць на віншаваньні ды лісты, чарговая хваля якіх прыпала на калядна-навагоднія сьвяты. Да палітвязьня дайшлі й пасланьні ад беларусаў, якія жывуць у далёкіх краінах. На мінулым тыдні ў бабруйскую калёнію прыйшла паштоўка з аўстралійскага Сіднэю – “самая далёкая паштоўка з другога боку зямной кулі”, як назваў яе Алесь у ліставаньні зь вясноўцамі.

Галяндзкае аддзяленьне Amnesty International працягвае доўгатэрміновую акцыю ў падтрымку зьняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна”. Ужо некалькі месяцаў галяндцы дасылаюць Алесю Бяляцкаму паштоўкі з пасланьнем “Я думаю пра цябе. Я жадаю табе дабра”.

Актывісты арганізацыі зьмясьцілі такія выразкі – з адрасам бабруйскай калёніі №2 і партрэтам палітвязьня замест маркі – у сродках масавай інфармацыі, каб як мага больш людзей змаглі выказаць сваю салідарнасьць.

Паводле spring96.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт