Стаў вядомы склад журы прэміі Гедройца
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
25.01.2014 10:00
Ганаровым старшынёй традыцыйна зьяўляецца польскі пасол Лешэк Шарэпка.
У склад журы трэцяй па ліку літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ўвайшлі філёсаф Валянцін Акудовіч, пісьменьнікі Ўладзімір Арлоў і Альгерд Бахарэвіч, перакладчыца Малгажата Бухалік, польскі перакладчык, прэзыдэнт Польскага ПЭН-клуба Адам Паморскі, старшыня Саюза беларускіх пісьменьнікаў і галоўны рэдактар часопіса „Дзеяслоў” Барыс Пятровіч, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч. Ганаровым старшынёй традыцыйна зьяўляецца польскі пасол Лешэк Шарэпка.
Цікава, што Акудовіч, Арлоў, Паморскі, Пятровіч і Хадановіч сталі сябрамі журы трэці год запар.
nn.by/аз