Logo Polskiego Radia
Print

За мяжой вучацца 30 тысяч беларусаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.01.2014 14:36
У тым ліку дзеці многіх высокіх беларускіх чыноўнікаў і буйных бізнэсоўцаў.
Варшаўскі ўнівэрсытэтВаршаўскі ўнівэрсытэт

Яны выбіраюць для сябе замежныя ўнівэрсытэты, хоць беларускае кіраўніцтва, а часам і самі бацькі такіх студэнтаў публічна хваляць менавіта беларускую сыстэму адукацыі й называюць яе адным з дасягненьняў цяперашняй улады.

Найбольшай папулярнасьцю для вучобы за мяжой у заможных беларусаў карыстаюцца Вялікая Брытанія, Нямеччына, Швайцарыя... У каго меней грошай — стараюцца ўладкаваць дзяцей ва унівэрсытэты Расеі, Польшчы, Летувы.

За мяжой вучыліся альбо вучацца дзеці былога кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўрала Латыпава (ЗША), экс-кіраўніка Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Канаплёва (Кітай), экс-міністра замежных спраў Сяргея Мартынава (Вялікая Брытанія), былога старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага (Вялікая Брытанія), бізнэсоўцаў Анатоля Капскага (Вялікая Брытанія), Юрыя Чыжа (Швайцарыя).

яс/svaboda.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт