Logo Polskiego Radia
Print

«Беларуская фатаграфія 1990-х»

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 22.01.2014 14:23
Мэдыя-праект «pARTisan» запрашае ў галерэю «Ў» на прэзэнтацыю альбому 7 лютага а 19:00.


Напрыканцы мінулага года ў сэрыі «Калекцыя пАРТызана» выйшаў альбом, прысьвечаны арт–фэномэну 1990-х — «Менскай школе творчае фатаграфіі». У альбом увайшлі працы Валеры Лабко, Уладзіміра Парфянка, Галіны Маскалёвай, Уладзіміра Шахлевіча, Сяргея Кажамякіна, Міхаіла Гаруса, Ігара Саўчанка, Івана Пятровіча, Вадзіма Качана, Віктара Каленіка, Аляксандра Угляніцы і групы «Беларускі клімат». Гэта першае такое выданьне ў Беларусі.

«Адкрытымі застаюцца пытаньні, якія стаяць у самой Беларусі, што дагэтуль не ацаніла сваіх фотамастакоў, іхны ўнёсак у сучаснае мастацтва краіны й ролю ў належнай прэзэнтацыі дзяржавы на міжнароднай сцэне. Што ж гэткага асаблівага ёсьць у «менскай школе творчае фатаграфіі», што дае ёй відавочнае адрозьненьне ад іншых? Што прыцягвае да працаў фотамастакоў гэтай школы ўвагу адмыслоўцаў і гледачоў? Як яна зьявілася?..»

Іна Рэут «Менская школа» альбо «Новая хваля» / Альбом «Беларуская фатаграфія 1990х»

Падчас прэзэнтацыі ў галерэі «Ў» (пр. Незалежнасьці 37а) адбудзецца аўтограф-сэсія з аўтарамі альбому.

Заснаваная ў 2009 годзе сэрыя «Калекцыя пАРТызана» плянуе сабраць найлепшыя творы беларускага арту — 32 альбомы (колькасьць літар у беларускім альфабэце), якія разам складуць унікальную энцыкляпэдычную візуальную азбуку, галерэю найноўшага беларускага мастацтва. Заснавальнік, галоўны рэдактар — Артур Клінаў.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт