Кошт білетаў на цягнікі ў Расею зьніжаны амаль на 10%
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
16.01.2014 11:25
Напрыклад, кошт праезду ў хуткім цягніку Менск-Масква зьнізіцца на 60-120 тыс. рублёў.
У прыватнасьці, кошт праезду ў хуткім цягніку па маршруце Менск - Масква й Менск - Санкт-Пецярбург у купэйным вагоне зьнізіцца амаль на 120 тыс., у плацкартным - больш чым на 60 тыс. беларускіх рублёў.
Пры праездзе ў хуткім цягніку на больш далёкія адлегласьці, напрыклад зь Менска да Новасібірска, кошт праезду ў купэйным вагоне зьнізіцца больш чым на 700 тыс., у плацкартным - больш чым на 400 тыс. беларускіх рублёў.
БелТА/nn.by/аз