Ворганы праверылі ў якіх умовах гадуецца сын В.Карач
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
14.01.2014 15:43
...нягдедзячы на тое, што ён ячэ нідзе не прапісаны.
svaboda.org
Лідэр кампаніі «Наш Дом» Вольга Карач разам з мужам і сынам Сьвятаславам, які нарадзіўся 3 сьнежня, днямі з Украіны прыехалі на радзіму, у Віцебск. Праз тыдзень пасьля прыезду ў кватэру да Вользіных бацькоў прыйшла праверка.
Вoльга Карач распавяла «Радыё Свабода», што ў кватэру, дзе яна прапісаная, зьявіліся прадстаўнікі органаў апекі Кастрычніцкага раёну Віцебску і раённай камісіі па справах непаўналетніх.
Сваё зьяўленьне інспэктары патлумачылі тым, што ім трэба скласьці акт пра жыльлёвыя ўмовы дзіцяці. Урэшце напісалі, што яны добрыя.
Спадарыня Вольга зазначыла, што ўвогуле не разумее ініцыятывы правяраць жыльлёвыя ўмовы дзіцяці, якое на сёньняшні дзень яшчэ нідзе не прапісанае. Яны з мужам яшчэ вырашаюць, дзе прапісаць малога — з бацькам ці з маці. Маленькага Сьвятаслава яшчэ не паставілі на ўлік у дзіцячай паліклініцы
У навукова-мэтадычным кабінэце аддзелу адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебска сказалі, што іх супрацоўнікі сапраўды праводзяць праверкі па хатах тады, калі прыходзіць інфармацыя пра тое, што дзеці гадуюцца ў неспрыяльных умовах. У дачыненьні да Вольгі Карач такой інфармацыі не паступала. У журнале зваротаў гэтае прозьвішча таксама не фігуруе», — паведаміла мэтадыст Аксана Аладзіна.
яс/svaboda.org