Logo Polskiego Radia
Print

Прыём заявак на прэмію імя Ежы Гедройца

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 31.12.2013 09:00
Заснавальнікі літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца аб'явілі аб пачатку прыёму заявак на конкурс 2014 года.
Ежы ГедройцЕжы Гедройц


Беларускі ПЭН-цэнтар, Саюз беларускіх пісьменьнікаў і амбасада Польшчы ў Беларусі аб'явілі аб пачатку прыёму заявак на конкурс у межах літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2014 годзе. Па яго выніках будзе вызначаная лепшая кніга прозы за 2013 год, паведамілі ў прэс-службе ПЭН-цэнтру.

Вылучаць кандыдатаў на спашуканьне прэміі маюць права выдавецтвы, пераможцы ранейшых конкурсаў, а таксама сябры журы і сакратар прэміі. Іншыя асобы або арганізацыі могуць падаваць у сакратарыят толькі свае прапановы.

Заяўкі і кнігі для ўдзелу ў конкурсе можна прысылаць да 31 студзеня 2014 года на электронны адрас gedroyc@pen-centre.by або па пошце: 220050, Мінск, п/с 218.

Заснавальнікі прэміі таксама папярэджваюць, што ва ўмовы конкурсу сёлета ўнесеныя некаторыя зьмяненьні. Так, цяпер аўтар, які займае першае месца ў конкурсе, ня можа ўдзельнічаць у ім налета. Акрамя таго, для зручнасьці журы пэрыяд разгляду заявак павялічаны да паўгода.

Згодна з правіламі, аўтар, чыя кніга будзе прызнана лепшай на конкурсе, атрымае грашовы чэк на суму, якую вызначыць афіцыйны партнэр прэміі — "Ідэя Банк". Аўтар, які зойме другое месца, атрымае стыпэндыю ў Доме творчасьці пісьменьнікаў у горадзе Вісьбю на швэдзкім высьпе Готлянд або магчымасьць перакладу сваёй кнігі на польскую мову. Трэцяе месца забясьпечыць яго ўладальніку творчую стыпэндыю ў Вроцлаве (Польшча).

эб/ БелаПАН

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт