Logo Polskiego Radia
Print

З 1 студзеня ў мэтро можна будзе набыць новы від праязных

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.12.2013 10:30
Гэта праязныя на аснове радыёкарты на пэўную колькасьць паездак.

/

У менскім мэтро з 1 студзеня можна будзе купіць праязныя на аснове радыёкарты на пэўную колькасьць паездак - ад 5 да 60.

Пра гэта распавёў начальнік КУП „Менскі мэтрапалітэн” Расьціслаў Юрэня. Такі варыянт праязнога падыходзіць людзям, якія нячаста карыстаюцца паслугамі падземкі.

Цана 5 паездак (без уліку кошту радыёкарткі) - 14 700 рублёў, 10 - 28 500, 20 - 55 800, 30 - 81 900, 40 - 106 800, 50 - 130 500, 60 - 153 000 рублёў. Чым больш паездак, тым танней абыходзіцца адна.

Тэрмін дзеяньня такіх праязных абмяжоўваецца двума месяцамі, гэта значыць паездкі, якімі папоўнілася бескантактная смарт-карта, трэба выкарыстоўваць на працягу гэтага пэрыяду.

minsknews.by/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт