Выйшла „Чытанка для маленькіх”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.12.2013 12:59
Выданьне аздобленае малюнкамі мастачкі Сьвятланы Каньковай-Дударэнка.
nn.by
У Белaрусі выйшла „Чытанка для маленькіх”. У кніжку ўвайшлі творы зь першай часткі „Чытанкі для дзіцячага садка”, укладзенай Вінцуком Вячоркам і Пятром Садоўскім, якая выходзіла ў 2008 годзе й многім спадабалася.
Новае выданьне выйшла ў выдавецтве „Кнігазбор” на замову МГА „ЗБС „Бацькаўшчына”.
Кніга зьмяшчае вершы й казкі, калыханкі й гульнёвыя прыпеўкі для дзетак да трох гадоў. Творы ў чытанцы сабраныя як народныя, так і аўтарскія.
Дзеткі могуць сьмела гартаць гэтую кніжку, бо яна ў цьвёрдай вокладцы, а старонкі надрукаваныя на шчыльнай паперы. Выданьне аздобленае малюнкамі мастачкі Сьвятланы Каньковай-Дударэнка.
Прэс-служба ЗБС „Бацькаўшчына”/nn.by/аз