Logo Polskiego Radia
Print

Палітвязень Уладзь Яроменак чакае нараджэньня дачкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.12.2013 16:00
Паводле Валянціны, муж гэтай навіне, пра якую пакуль ня ведае, будзе вельмі рады.
foto:charter97.orgfoto:charter97.org

У палітвязьня Ўладзя Яроменкі неўзабаве народзіцца дачка, паведаміла асабістую навіну жонка актывіста.

Цяжарная жонка Ўладзя Яроменкі Валянціна зрабіла ультрагукавое дасьледаваньне й цяпер дакладна ведае, што ў іх з Ўладзем неўзабаве народзіцца дачка. Паводле Валянціны, муж гэтай навіне, пра якую пакуль ня ведае, будзе вельмі рады. Ад Уладзя Яроменкі за амаль два тыдні ягонага знаходжаньня ў ізалятары на Валадарскага прыйшло тры лісты. У апошнім лісьце ён паведаміў, што бачыўся ў вязьніцы з актывістам Васілём Парфянковым.

„Напісаў, што бачыў Парфянкова, той трымаецца. Уладзь просіць напісаць яму ліст. Гэта ўсё, што ён напісаў пра Парфянкова”.

Валянціну непакоіць тое, што адвакат да яго так і не дапушчаны. Нібыта Яроменак не напісаў адпаведную заяву, але Валянціна ў гэтую прычыну ня верыць, бо мяркуе, што яе муж зь ягоным турэмным досьведам добра ведае пра тое, што адваката трэба выклікаць заявай. Паводле Валянціны, Уладзь напісаў у лісьце, што ўмовы на Валадарцы засталіся тыя ж, што й тры гады таму, калі ён туды трапіў пасьля Плошчы.

Уладзь Яроменак будзе адбываць тры месяцы ў арыштным доме ў Баранавічах. Актывіста „Маладога фронту” пакаралі за парушэньні правілаў прафіляктычнага нагляду. Паводле такога ж злачынства прысудзілі год калёніі й былому палітвязьню Васілю Парфянкову. На „Валадарцы” Васіль Парфянкоў чакае разгляду сваёй касацыйнай скаргі.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт