ААН: у Беларусі трэба зьмяніць закон 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        13.12.2013 19:23
                    
                                 
                
                
                    Закон "Аб масавых мерапрыемствах" у Беларусі трэба зьмяніць, лічаць у ААН. 
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                         
Такую заяву зрабілі ў ААН  у адказ на зварот актывіста руху "За свабоду!" Леаніда Судаленкі. 
Актывісты руху "За свабоду!" ў 2008 годзе былі аштрафаваныя за тое, што раздавалі ўлёткі з запрашэньнем на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам. Пасьля няўдалых спробаў вырашыць пытаньне ў беларускіх судах, Леанід Судаленка зьвярнуўся ў Камітэт ААН, піша euroradio.by.
Па словах актывіста, ААН абавязаў Беларусь унесьці зьмены ў закон, каб ён не перашкаджаў грамадзянам ладзіць мірныя сходы і заклікаць да ўдзелу ў іх. Камітэт па правах чалавека ААН таксама просіць паведаміць аб унесеных зьменах.
Нагадаем, Камітэт ААН па правах чалавека ў чэрвені гэтага года прызнаў факт парушэньня беларускімі ўладамі права Аляксея Аляшкевіча, які таксама цярпеў перасьлед за распаўсюджваньне ўлётак, на свабоду распаўсюду інфармацыі. 
Новая рэдакцыя закону аб масавых мерапрыемствах ўступіла ў сілу 27 лістапада 2011 года. З таго моманту арганізацыя збору грамадзян павінна быць санкцыянаваная ўладамі. Да атрыманьня дазволу закон забараняе нават аб'яўляць аб мерапрыемстве. 
эб/ eurobelarus.info