Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка ўхваліў новыя правілы відэаназіраньня за грамадзянамі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.11.2013 10:45
Леанід Судаленка ня бачыць асаблівых нэгатыўных наступстваў гэтага ўказу.

/

Аляксандaр Лукашэнка ўхваліў новыя правілы відэаназіраньня за грамадзянамі. Ён падпісаў указ „Аб пытаньнях стварэньня й прымяненьня сыстэмы відэаназіраньня ў інтарэсах забесьпячэньня грамадзкага парадку”, які ўступае ў сілу пасьля яго афіцыйнай публікацыі.

Дакумэнт рэглямэнтуе пытаньні стварэньня й прымяненьня сыстэмы відэаназіраньня ў месцах масавага знаходжаньня грамадзян.

Праваабаронца Леанід Судаленка ня бачыць асаблівых нэгатыўных наступстваў гэтага ўказу.

„Калі я знаходжуся ў грамадзкім месцы, то канешне не магу казаць пра тое, што тут павінна захоўвацца маё прыватнае жыцьцё. Калі ж гэтае відэаназіраньне будзе нейкім чынам закранаць маё прыватнае жыцьцё, тады ўжо гэта будзе парушэньне права на прыватнае жыцьцё”, - кажа Леанід Судаленка.

Да сыстэмы відэаназіраньня, паводле ўказа Лукашэнкі, маюць права падлучацца праваахоўныя органы, а таксама органы й падразьдзяленьні па надзвычайных сытуацыях.

Сачыць за грамадзянамі можна падчас правядзеньня прафіляктыкі, раскрыцьця злачынстваў, правапарушэньняў, папярэджаньня й ліквідацыі надзвычайных сытуацый, паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт