Баўмгертнэра абралі ў раду дырэктароў „Уралкалія”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.11.2013 12:00
Сход адбыўся 29 лістапада ў Бярэзьніках.
Фота: Reuters
Пазачарговы сход акцыянэраў „Уралкалія” абраў у раду дырэктароў кампаніі Ўладзіслава Баўмгертнэра, які падазраецца ў злоўжываньні ўладай.
Сход адбыўся 29 лістапада ў Бярэзьніках. Новымі сябрамі рады сталі выконваючы абавязкі гендырэктара Віктар Белякоў, а таксама кіраўнік рады дырэктараў кампаніі Сулеймана Керымава „Нафта Масква” Павал Грачоў. Свае пазыцыі ў радзе захавалі незалежныя дырэктары Аляксандр Валошын, Робэрт Маргетс, Пол Остлінг і Гордан Сэдж, а таксама прадстаўнікі „Нафта Масква” Антон Аверын і Ганна Каланчына.
Рашэньне рады дырэктароў можа сьведчыць, што мэнэджмэнт кампаніі будзе прытрымлівацца абвешчанай напрыканцы жніўня стратэгіі „аб’ёмы вышэй за кошт”. Менавіта гэтая каманда прымала рашэньне пра разрыў стасункаў зь Беларускай калійнай кампаніяй і пасьлядоўна абараняла гендырэктара Ўладзіслава Баўмгертнэра ад нападак беларускіх праваахоўных органаў.
Пасьля экстрадыцыі зь Беларусі Баўмгертнэр знаходзіцца ў маскоўскім СІЗА „Воднік”. Расейскія праваахоўныя органы выставілі яму абвінавачаньні ў злоўжываньні паўнамоцтвамі.
svaboda.org/аз