Logo Polskiego Radia
Print

У Воршы забаранілі канцэрт Вайцюшкевіча

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.11.2013 16:46
Ён павінен быў адбыцца ў музэі Ўладзімера Караткевіча сёньня, а 17-й гадзіне.
Фота: Franz MercuryФота: Franz Mercury

У Воршы забаранілі канцэрт Вайцюшкевіча. Выступ Зьмітра Вайцюшкевіча быў прымеркаваны да дня нараджэньня Ўладзімера Караткевіча й павінен быў адбыцца ў музэі пісьменьніка сёньня а 17-й гадзіне.

Зьміцер Вайцюшкевіч зьбіраўся выканаць песьні на словы Ўладзімера Караткевіча. Пра забарону стала вядома ўчора.

Дырэктар Музэйнага комплексу гісторыі й культуры Аршаншчыны Ўладзімер Кузубаў пацьвердзіў, што канцэрту ня будзе, але прычыны не назваў.

Супрацоўніца музэя Караткевіча Вольга Пашковіч патлумачыла, што адбылася накладка й што сёньня замест канцэрта адбудзецца вечарына пад назвай «Душа застанецца», таксама прысьвечаная Караткевічу. Вечарына арганізаваная для аршанскіх школьнікаў з удзелам мясцовых літаратараў і бардаў. Канцэрт жа Вайцюшкевіча перанесены, зазначыла Вольга Пашковіч, але на якую дату, сказаць не змагла.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт