Работнікаў "Гарызонта" перавядуць на чатырохдзёнку 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        26.11.2013 15:51
                    
                                 
                
                
                    Са студзеня пятніца будзе выходнай, а зарплата адпаведна зьменшана. 
                
                
                    
                        
belaruspartisan.org
                     
                
                
                
               
                
                         Дырэктар завода "Гарызонт" падпісаў загад, згодна зь якім рабочым найбуйнейшага вытворцы электронікі ў Беларусі зьменшаць зарплату й перавядуць на 4-х дзённы працоўны тыдзень.
З пачатку студзеня й да канца сакавіка 2014 на “Гарызонце” пятніцы будуць выходнымі, а зарплата рабочым прадпрыемства будзе выплачвацца з улікам фактычна адпрацаванага часу. Пра гэта гаворыцца ў загадзе дырэктара завода "Гарызонт" Аляксандра Арлова, тэкстам якога валодае "Беларускі партызан".
"Загадваю ўсталяваць для ўсіх работнікаў структурных падразьдзяленьняў, за выключэньнем тых, хто забясьпечвае жыцьцядзейнасьць і бясьпеку прадпрыемства, няпоўны працоўны тыдзень з дадатковым выходным днём у пятніцу з 8 студзеня 2014 года па 31 сакавіка 2014 года. (...) Адначасова растлумачыць работнікам наступствы адмовы ад працы ў прапанаваным рэжыме”, - гаворыцца ў загадзе.
“Беларускі партызан” адзначае, што пра тое, якімі наступствамі можа павярнуцца адмова ад працы ў "прапанаваным рэжыме", невядома. Выданьне таксама нагадвае, што загад, па якім работнікаў пераводзяць на скарочаны тыдзень, незаконны, бо супярэчыць 32 артыкулу “Працоўнага кодэкса РБ”.
ав