Першы дазвол на пікет супраць расейскіх базаў
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
24.11.2013 15:29
Удзельнікі пікета, які працягваўся каля гадзіны, трымалі бел-чырвона-белы сьцяг, сьцягі партыі БНФ...
Фота: "Беларускія навіны"
У цэнтры Хоцімска, што ў Магілёўскай вобласьці, прайшоў дазволены ўладамі пікет супраць разьмяшчэньня ў Беларусі расейскіх вайсковых базаў. Акцыю наладзіў мясцовы актывіст Партыі БНФ Валеры Каранкевіч. Удзельнікі пікета, які працягваўся каля гадзіны, трымалі бел-чырвона-белы сьцяг, сьцягі партыі БНФ і грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду”, а таксама некалькі плякатаў.
Акцыя прайшла без эксцэсаў, міліцыя сачыла за падзеямі, у дварах стаяў аўтазак, але ніхто не перашкодзіў у правядзеньні пікету й раздачы матэрыялаў мінакам. Актывіты падавалі заяўкі на правядзеньне пікетаў супраць расейскіх вайсковых базаў некалькі дзясяткаў разоў у розных гарадах Беларусі, а дазвол атрымалі толькі адзін раз, у Хоцімску.
БелаПАН/нг