Logo Polskiego Radia
Print

Беларуская Місіс заняла трэцяе месца на эўрапейскім конкурсе

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.11.2013 15:40
Конкурс прыгажосьці сярод замужніх жанчын “Місіс Эўропа” прайшоў у Адэсе.

Беларуская Місіс заняла трэцяе месца на эўрапейскім конкурсе. Конкурс прыгажосьці сярод замужніх жанчын “Місіс Эўропа” прайшоў у Адэсе. Карона пераможцы дасталася прадстаўніцы Расеі, другое месца ў дзяўчыны з Аўстрыі, а беларуска Натальля Трафімава заняла трэцяе месца. Усяго ў конкурсе ўзялі ўдзел 17 жанчын з 15 краін ва ўзросьце ад 19 да 45 гадоў. “Трэцяе месца — вельмі добры вынік. Ва ўсіх удзельніц была сур'ёзная падрыхтоўка. А пераможцы — прафэсійныя мадэлі — ужо ня раз прызнаваліся найпрыгажэйшымі на іншых конкурсах”, — сказала Натальля Трафімава. Паводле асноўнай дзейнасьці Натальля — практыкуючы адвакат з 15-гадовым стажам, штодня аказвае прафэсійныя юрыдычныя паслугі, выступаючы й як прадстаўнік у судах, і як абаронца ў крымінальных справах. Беларуска не аднойчы ўдзельнічала ў розных конкурсах (“Місіс Сусьвет-2012”, “Лэдзі Бос-2012”).

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт