У касьцёлах будуць зьбіраць грошы ахвярам тайфуну на Філіпінах
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
23.11.2013 14:00
Такое рашэньне было прынятае на 55-м пленарным пасяджэньні Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
У беларускіх касьцёлах будуць зьбіраць грошы ахвярам тайфуну на Філіпінах. Такое рашэньне было прынятае на 55-м пленарным пасяджэньні Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, якое адбылося 22 лістапада.
Згодна з ім, 1 сьнежня, «у першую нядзелю Адвэнту, ахвяраваньні з адной са сьвятых імшоў будуць прызначаныя для дапамогі ахвярам тайфуну на Філіпінах».
Разбуральны тайфун «Хаян» два тыдні таму спустошыў частку Філіпінаў. Загінула каля 10 тыс. чалавек, тысячы засталіся бяз сродкаў існаваньня й жыльля.
nn.by/вс