Расейскія дыпляматы сустрэліся з Баўгертнэрам
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
18.11.2013 18:57
Сустрэча прайшла ў прысутнасьці прадстаўнікоў сьледзтва й адвакатаў.
Фота: Reuters
Беларускія сьледчыя дазволілі расейскім дыпляматам сёньня правесьці сустрэчу зь гендырэктарам "Уралкалія" Ўладзіславам Баўмгертнэрам.
Сустрэча прайшла ў прысутнасьці прадстаўнікоў сьледзтва й адвакатаў. Папярэдняя сустрэча адбылася 30 верасьня.
Сустрэча дыпляматаў з Баўмгертнэрам павінна была адбыцца ў мінулую пятніцу, аднак па рашэньню беларускіх сьледчых яна была перанесена.