Хто прадставіць Беларусь у Вільні?
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
18.11.2013 11:02
Усё яшчэ няма афіцыйнай інфармацыі аб тым, хто будзе прадстаўляць Беларусь на саміце "Ўсходняга партнэрства" ў Вільні.
Двухдзённая сустрэча ў вярхох пачнецца ў летувіскай сталіцы праз 10 дзён. Між тым, як паведаміў Польскаму радыё прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, рашэньне аб тым, хто паедзе на саміт, яшчэ не прынятае.
- Гэтае пытаньне ўсё яшчэ разглядаецца. Як толькі будзе прынятае рашэньне, мы аб ім паведамім, - сказаў Савіных. Раней дыплямат інфармаваў, што вырашэньне пытаньня аб удзеле Беларусі ў саміце "Ўсходняга партнэрства" ўваходзіць у кампэтэнцыі А. Лукашэнкі.
На думку беларускіх незалежных экспэртаў, Менск у сталіцы Летувы можа прадстаўляць міністар замежных спраў Уладзімер Макей.
Запрашэньне прыняць удзел у саміце Беларусь атрымала больш чым месяц таму.
IAR/эб