Міжнародная канфэрэнцыя па беларусізацыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        15.11.2013 18:22
                    
                                 
                
                
                    ...пройдзе 22 лістапада 2013 года ў Менску. 
                
                
                
                
               
                
                         
 
22 лістапада 2013 года ў Менску пройдзе міжнародная канфэрэнцыя «Беларусізацыя. Ці можна завяршыць працэс інстытуцыянальнага будаўніцтва незалежнай дзяржавы?». 
Канфэрэнцыю ладзiць Цэнтар эўрапейскай трансфармацыі (Беларусь) пры падтрымцы Міжнароднага кансорцыюму «ЭўраБеларусь» (Летува, Беларусь) і Фонду Генрыха Бёля (Нямеччына). Мерапрыемства зьбярэ экспэртаў па пытаньнях трансфармацыйных працэсаў зь Нямеччыны, Польшчы, Украіны, Расеі і Беларусі.
Мэта мерапрыемства — абазначэньне прынцыповых праблем і паглыбленьня разуменьня прычын супраціву шэрагу постсавецкіх краін і народаў трансфармацыйным працэсам у XXІ стагодзьдзі. Тэматыка леташняй міжнароднай канфэрэнцыі тычылася пытаньняў дэсаветызацыі, а сёлета ў цэнтры ўвагі будуць праблемы завяршэньня інстытуцыянальнага будаўніцтва незалежных дзяржаў. 
Да ўдзелу ў канфэрэнцыі запрашаюцца беларускія дасьледнікі праблем посткамуністычных трансфармацый у Беларусі, а таксама палітыкі, грамадзкія дзеячы і журналісты, якія цікавяцца пытаньнямі беларусізацыі. 
Заяўкі прымаюцца да 20 лістапада 2013 года. 
eurobelarus.info/эб