Няма мармуровага мяса
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
10.11.2013 14:34
Нягледзячы на загад кіраўніка краіны, рэстараны ў Менску падаюць катлеты зь мяса, імпартаванага з Аўстраліі ды Японіі.
Яшчэ паўтара году таму А. Лукашэнка загадаў наладзіць вытворчасьць у Беларусі гэтак званага мармуровага мяса. Гэта значыць, ялавічыны з пражылкамі тлушчу, якая выглядае як мармур, адсюль і назва. Але дагэтуль каўгасы й саўгасы не навучыліся гадаваць кароў на такое мяса.
Лукашэнка заявіў яшчэ ў мінулым годзе, што ён бачыць магчымасьць даходу. “Мы наладзім асобную перапрацоўку, знойдзем рынкі рэалізацыі і будзем прадаваць, а лішкі пойдуць у Маскву”, – сказаў кіраўнік дзяржавы. Аднак рэстараны ў Менску падаюць катлеты зь мяса, імпартаванага з Аўстраліі ды Японіі.
Улады нават прасілі навукоўцаў, каб яны навучылі сялян гадаваць кароў, якія давалі б мармуровае мяса. Але такая гадоўля павінна адбывацца ў асабліва чыстых экалягічных умовах, жывёл нельга карміць антыбіётыкамі, у кармах не павінна быць рэштак пэстыцыдаў, кароў трэба далікатна масаваць, а нават дадаваць у корм піва ды віно. Цяжка ўявіць, каб гэта рабілі беларускія сяляне. Іншая справа, што такое мяса вельмі дарагое, у Беларусі надта невялікая група спажыўцоў магла б сабе дазволіць яго купіць.
нг