Logo Polskiego Radia
Print

Салігорскі падлетак спрабаваў „узарваць” РАУС

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.11.2013 12:00
Пакараньне падлетку пагражае зусім не жартоўнае.

Днямі была ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненьні да 15-гадовага жыхара Салігорска. 22 кастрычніка а 21 гадзіне ён патэлефанаваў па нумары 102 і паведаміў, што ў адным з кабінэтаў раённага аддзела ўнутраных спраў закладзена выбуховае прыстасаваньне.

„Месцам замініраваньня” падлетак абраў кабінэт начальніка інспэкцыі па справах непаўналетніх. Нейкі час хлопец стаяў на ўліку ў інспэкцыі.

Вылічылі жартаўніка з дапамогай начальніка інспэкцыі па справах непаўналетніх Сяргея Салаўя і супрацоўнікаў крымінальнага вышуку.

Падлетку пагражае пакаранне паводле артыкула 340 ч.1 КК РБ „Ілжывае паведамленьне аб падрыхтоўцы выбуху, падпале ці іншых дзеяньнях, якія ствараюць небясьпеку для жыцьця й здароўя людзей, альбо прычыненьня шкоды ў буйным памеры, альбо іншых цяжкіх наступстваў”. Яно прадугледжвае пакараньне ад штрафу да пазбаўленьня волі тэрмінам да 6 гадоў. Па дадзеным артыкуле крымінальная адказнасьць наступае ўжо з 14 гадоў.

Як патлумачыў сам падлетак, патэлефанаваў ён дзеля жарту.

lider-press.by/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт