Logo Polskiego Radia
Print

У Менску прайшоў устаноўчы зьезд „Альтэрнатывы”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.11.2013 10:00
Старшынёй грамадзкага аб’яднаньня абраны Алег Корбан.
svaboda.orgsvaboda.org

У Менску прайшоў устаноўчы зьезд „Альтэрнатывы”. Старшынёй грамадзкага аб’яднаньня абраны Алег Корбан, яго намесьнікам - Вольга Бурневіч.

Ва ўстаноўчым зьезьдзе бралі ўдзел 20 дэлегатаў. Дакумэнты на рэгістрацыю будуць накіраваныя ў Міністэрства юстыцыі.

На пачатку зьезду Корбан адзначыў, што яго арганізацыя ня лічыць сябе альтэрнатывай ні дзейнаму кіраўніцтву краіны, ні апазыцыі, бо „не прэтэндуе на ўладу й не зьяўляецца палітычнай сілай”.

„Мы зьяўляемся альтэрнатывай безыдэйнасьці, апатыі й пасіўнасьці. Толькі тады, калі мы пачнём адказваць дабром на зло, мы зможам пазытыўна паўплываць на зьмены ў нашай краіне”, - сказаў старшыня аб’яднаньня.

Дэлегаты прынялі статут, у якім гаворыцца, што мэта арганізацыі - у стварэньні грамадзянскай супольнасьці й прававой дзяржавы на аснове свабодных рынкавых адносін, прыярытэту правоў чалавека, агульначалавечых каштоўнасьцяў і плюралізму па ўсіх напрамках разьвіцьця грамадзтва.

У 2010 годзе Алег Корбан быў абраны старшынёй „Маладых дэмакратаў” (Аб’яднаная грамадзянская партыя). Ён кіраваў выбарчым штабам па Менску кандыдата ў прэзыдэнты ад АГП Яраслава Раманчука, быў фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году. Корбан быў затрыманы 20 сьнежня, зьмешчаны ў сьледчы ізалятар КДБ і адпушчаны зь яго пад падпіску аб нявыезьдзе 7 студзеня 2011 году.

У 2012 годзе Корбан вылучыў сваю кандыдатуру на пасаду старшыні АГП, аднак падчас зьезду нечакана зьняўся. 12 ліпеня Корбан заявіў пра выхад з АГП.

„Альтэрнатыва” зарэгістраваная ў Латвіі.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт