Партрэт Тамаша Зана вярнуўся ў Беларусь
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
23.10.2013 13:51
Карціну Ваньковіча можна будзе паглядзець у рамках экспазыцыі ў Менску ў 2014 года.
nn.by
Першая карціна беларускага жывапісца Валянціна Ваньковіча вярнулася ў Беларусь. ААТ „Белгазпрамбанк” набыў у прыватнага расейскага калекцыянэра „Партрэт паэта Тамаша Зана”.
Работа стала адзінай карцінай мастака, якая цяпер вярнулася на гістарычную радзіму, паведаміў кіраўнік групы інфармацыі й сувязей з грамадзкасьцю ўпраўленьня інфармацыйнай палітыкі ААТ „Белгазпрамбанк” Юрый Карпіцкі.
Экспэрты Дзяржаўнага расейскага музея, якія дасьледавалі карціну на прадмет яе сапраўднасьці й прыналежнасьці пэндзлю Ваньковіча, адзначылі вялікую мастацкую й гістарычную каштоўнасьць партрэта.
Як адзначыў Юрый Карпіцкі, зьяўленне гэтай работы ў банкаўскай калекцыі мае асаблівае значэньне яшчэ й таму, што з мноства створаных мастаком твораў толькі невялікая іх частка захавалася ў музеях і прыватных зборах Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Польшчы, Летувы, Расеі. Цяпер і ў Беларусі можна ўбачыць арыгінал работы мастака. Да гэтага часу ў краіне не было ніводнай сапраўднай карціны майстра. Цікава, што карціна зьяўляецца адзіным вядомым сёньня жывапісным партрэтам Тамаша Зана.
Новае паступленьне ў карпаратыўную калекцыю банка прэзэнтуюць шырокай аўдыторыі ў час выставы „Дзесяць стагодзьдзяў мастацтва Беларусі”. Экспазыцыя адкрыецца ў Менску ў сакавіку 2014 года.
Валянцін Ваньковіч (1800—1842) - адзін з самых вядомых беларускіх мастакоў ХІХ ст.
БелТА/nn.by/аз