Logo Polskiego Radia
Print

СК Беларусі ня ведае пра крымінальную справу Баўмгертнэра

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.10.2013 12:10
СК: Афіцыйных дакумэнтаў аб узбуджэньні ў Расеі крымінальнай справы ў дачыненьні да гэтай асобы ў нас пакуль няма.
foto: nn.byfoto: nn.by

Сьледчы камітэт Беларусі яшчэ не атрымаў афіцыйную інфармацыю пра тое, што СКР узбудзіў крымінальную справу ў дачыненьні да гендырэктара ААТ "Уралкалій" Уладзіслава Баўмгертнэра.

"Афіцыйных дакумэнтаў аб узбуджэньні ў Расеі крымінальнай справы ў дачыненьні да гэтай асобы ў нас пакуль няма", - паведаміў агенцтву "Інтэрфакс- Захад" у аўторак начальнік аддзела інфармацыі й сувязі з грамадзкасьцю СК Беларусі Павел Травулька.

Гаворачы пра магчымую экстрадыцыю Баўмгертнэра ў Расію ў сувязі з завядзеньнем там крымінальнай справы ў дачыненьні да яго, у праваахоўных органах агенцтву патлумачылі, што "пытаньні экстрадыцыі ў Беларусі знаходзяцца ў кампэтэнцыі Генэральнай пракуратуры".

У сваю чаргу адвакат Ганна Славіна паведаміла, што сам Баўмгертнэр папрасіў сваіх абаронцаў не даваць камэнтароў, якія тычацца яго справы.

"У адпаведнасьці з просьбай нашага падабароннага мы пакуль будзем устрымлівацца ад любых камэнтароў, якія тычацца дадзенай справы", - паведаміла адвакатка. Пры гэтым яна патлумачыла, што такая пазыцыя Уладзіслава Баўмгертнэра тычыцца ня толькі істоты прад'яўленага яму абвінавачваньня, ходу папярэдняга расьсьледаваньня , але й "любых іншых камэнтароў".

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт