Logo Polskiego Radia
Print

Рымашэўскі: ЭЗ скароціць сьпіс неўязных алігархаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.10.2013 13:58
Паводле палітыка, рыхтуецца скарачэньне сьпісу неўязных у Эўразьвяз прадстаўнікоў рэжыму.
Фота: Наша НіваФота: Наша Ніва

Першыя ў сьпісе - афіцыйныя бізнэс-алігархі – напісаў на “Фэйсбуку” сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі.

Палітык спасылаецца на верагодныя крыніцы ў Брусэлі. "Як вядома, зараз актыўна вядзецца абмеркаваньне пытаньня выключэньня са сьпісу неўязных беларускіх алігархаў, у тым ліку й дзякуючы намаганьням іхных юрыстаў. Скарачэньне сьпісу будзе ўспрынята ўладамі як адабрэньне палітыкі рэжыму ў Беларусі. Ня можа не турбаваць і сэрыя артыкулаў у незалежных СМІ пра гэтых алігархаў, як пра пасьпяховых бізнэсоўцаў. Такім чынам, падрыхтоўваецца грамадзкая думка да выключэньня алігархаў са сьпісу неўязных", - адзначыў Віталь Рымашэўскі для прэс-службы БХД.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт