Logo Polskiego Radia
Print

Стаўкі рублёвых дэпазытаў дасягнулі 50 прац.

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.09.2013 12:01
Рост працэнтных ставак па рублёвых дэпазытах абумоўлены дэфіцытам рублёвай ліквіднасьці ў банкаўскай сыстэме.

Беларускія банкі працягваюць павялічваць прыбытковасьць па рублёвых дэпазытах насельніцтва, працэнтныя стаўкі ў асобных камэрцыйных банках дасягнулі 50% гадавых.

Пра павышэньне працэнтных ставак па рублёвых дэпазытах насельніцтва ў канцы мінулага тыдня абвясьцілі дзяржаўныя банкі, якія выступаюць найбуйнейшымі трымальнікамі сродкаў насельніцтва.

Так, "Беларусбанк" прыняў рашэньне аб павышэньні 27 верасьня працэнтнай стаўкі па ўкладзе "Гарантаваны даход" з 40% да 45% гадавых. "Белаграпрамбанк" павялічыў стаўку па дэпазытах насельніцтва з 43% да 45% гадавых (па ўкладзе "Старт").

У сваю чаргу, у розьнічных банках стаўкі па рублёвых дэпазытах насельніцтва дасягнулі чарговага максымуму. Так, "Дэльта Банк" па ўкладзе "Летні экспрэс" устанавіў працэнтную стаўку на ўзроўні 50%. Мінімальная сума дэпазыту па гэтым узносе складае 100 млн. рублёў.

"Ідэя Банк" для сваіх пастаянных кліентаў прапанаваў новы дэпазытны прадукт ("Шчодры ўраджай 2"), працэнтная стаўка па якім таксама складае 50% гадавых.

Паводле слоў банкіраў, рост працэнтных ставак па рублёвых дэпазытах абумоўлены дэфіцытам рублёвай ліквіднасьці ў банкаўскай сыстэме.

БелаПАН/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт