Logo Polskiego Radia
Print

Грыб: „Першага прэзыдэнта трэба было абіраць Вярхоўным Саветам”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.09.2013 12:17
Мечыслаў Грыб адзначае сваё 75-годзьдзе.
www.radyjo.net

/

28 верасьня Мечыслаў Грыб адзначае сваё 75-годзьдзе. Менавіта ён у 1994 годзе падпісаў першую дэмакратычную Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Кароткі час быў кіраўніком краіны: у 1994 годзе, да першых прэзыдэнцкіх выбараў, узначальваў Вярхоўны Савет 12 скліканьня.

„Калі сёньня асэнсоўваць пражытыя 75 гадоў, то шмат што было зроблена так, як належыць. Шмат было й памылак”, - кажа Мечыслаў Грыб.

„Па-першае, зрабіў бы спробу пераканаць дэпутатаў, што пры ўвядзеньні інстытуту прэзыдэнцтва на першы, а можа нават і на два першыя тэрміны, кіраўніка дзяржавы трэба абіраць не агульнымі выбарамі, а дэпутатам Вярхоўнага Савету. (…)І другое. Нядрэнна было б, калі такая магчымасьць была, афіцыйна прыняць статус нэўтралітэту нашай краіны. (…) Мы запісалі, што Беларусь імкнецца да нэўтралітэту. Але „імкнецца“ - гэта нічога не вызначае, гэта - ня статус нэўтралітэту” – лічыць Мечыслаў Грыб.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт