Стан здароўя Мікалая Аўтуховіча нармалёвы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.09.2013 08:00
Па словах адваката, Аўтуховіч парэзаў свой жывот лязом.
Інфармацыя аб тым, што палітвязень Мікалай Аўтуховіч, які адбывае пакараньне ў Гарадзенскай турме №1, прычыніў сабе цяжкія цялесныя пашкоджаньні цалкам пацьвердзілася. Па словах адваката, Аўтуховіч парэзаў свой жывот лязом, але цяпер адчувае сябе добра.
Як паведамлялася раней, інцыдэнт папярэдзіла спагнаньне, несправядліва накладзенае на Аўтуховіча. Палітзьняволены абскардзіў яго пракурору Гарадзенскай вобласьці. Аднак 24 верасьня адміністрацыя папраўчай установы абвясьціла яму адказ пракуратуры, у якім паведамляецца пра тое, што ягоная скарга перанакіравана ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў.
Мікалаю Аўтуховічу 4 верасьня паведамілі, што турэмным кантралёрам 27 жніўня на яго быў складзены рапарт за парушэньне правілаў унутранага распарадку папраўчай установы. Нібыта 26 жніўня ён пасьля адбою не знаходзіўся на сваім спальным месцы. Але палітвязень прынцыпова выконвае рэжым, паколькі праз тры тыдні ў дачыненьні да яго павінны былі быць пагашаны ўсе спагнаньні.
spring96.org/аз