Страйк на фабрыцы ў Віцебску
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        26.09.2013 13:15
                    
                                 
                
                
                    Людзей абурае, што яны атрымалі за два месяцы толькі па 250 тыс. рублёў.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          Працаўніцы віцебскай трыкатажнай фабрыкі “Клясыка індустрыі моды” аб’явілі страйк. Учора зьмена “А” спыніла працу на тры гадзіны, а зьмена “Б” прастаяла ўвесь працоўны час. Людзей абурае, што яны атрымалі за два месяцы толькі па 250 тыс. рублёў.
Са страйкоўцамі сустрэліся галоўны інжынер і юрыст КІМу. Яны спрабавалі пераканаць жанчын, што яны парушаюць Працоўны кодэкс Беларусі. Паводле словаў дэмакратычнага актывісту з Віцебска Хрыстафора Жаляпава, сёньня швачкі выйшлі на працу, каб не было прагулу, але не працуюць, проста сядзяць.
Народныя навіны Віцебска; Радыё Свабода/нг