Трэці Дзень нараджэньня за кратамі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
25.09.2013 10:50
Віншаваньні я яму адправіла, - кажа жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук.
Tatyana Zenkovich/EPA
Зьняволенаму старшыні праваабарончага цэнтра „Вясна”, віцэ-прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека Алесю Бяляцкаму 25 верасьня спаўняецца 51 год. Ад 4 жніўня 2011 года праваабаронца знаходзіцца за кратамі, спачатку ў сьледчым ізалятары ў Менску, затым у Бабруйскай папраўчай калёніі №2.
Трэці год запар Алесь Бяляцкі ня можа годна адзначыць свой Дзень народзінаў у коле родных, сяброў і паплечнікаў.
Гэта ўжо ня сьвята, як кажа жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук.
„На жаль, за гэты час прызвычаіўся ня думаць і не спадзявацца, а проста пражыць гэты дзень, не закранаючы ніякіх пытаньняў. Іншая справа, што зараз у яго дзень нараджэньня, а пагаварыць зь ім не атрымаецца. Віншаваньні я яму адправіла. Лісты, віншаваньні ідуць да яго й ад іншых. Гэта ўжо трэці год...Трэці Дзень нараджэньня за кратамі”, - нагадвае Натальля Пінчук.
racyja.com/аз