Logo Polskiego Radia
Print

Новы кліп «Ляпісаў» на беларускай мове

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 23.09.2013 18:18
Гурт «Ляпіс Трубяцкой» прэзэнтаваў новы беларускамоўны кліп «Месяц».

/


«Месяц» увойдзе ў беларускамоўны альбом «Грай», які мусіць выйсьці восеньню.

Прэзэнтацыя альбому адбудзецца 30 лістапада ў «Сімэнс-арэне» ў Вільні.

Білеты на гэты канцэрт даюць уладальнікам права атрымання бясплатнай візы ў Летуву. Іх можна набыць толькі ў менскім офісе агенцтва "Шаблі". Для тых мэляманаў, хто ня мае патрэбы ў адкрыцьці візы, ёсьць магчымасьць купіць білеты праз электронны сэрвіс kvitki.by. Кошт білетаў— ад 200 тыс. рублей за ўваход на танцпол да 250—300 тыс. рублёў за ўваход на трыбуны.

Гурту «Ляпіс Трубяцкой» забараняюць выступаць у Беларусі, яны жывуць у Маскве.

nn.by/БелаПАН/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт